Вікіфікацыя Гародні
24-25 студзеня ў Гародні прайшоў першы рэгіянальны Wiki-Weekend. Арганізатар - Фаланстэр, пры падтрымцы ГА "Цэнтр "Трэці Сектар" і Таварыства «Зялёная сетка».
Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць удзельнікаў з Вікіпедыяй* і заахвоціць актыўных гарадзенцаў дававаць свае артыкулы.
Сустрэчы Вікіфікацыі праходзілі ў суботу і нядзелю. Узялі ўдзел каля 12 чалавек.


Усё ідзе па плане
На першай сустрэчы:
- распавялі пра Вікіпедыю, яе мэты, задачы,
- правялі мазгавы штурм артыкулаў, якія было б варта напісаць пра Гародню і гарадзенцаў, па меркаванні ўдзельнікаў,
- прадэманстравалі, як дадаць свой, ужо гатовы чарнавы артыкул, дадаць фотаздымкі, рэдагаваць вікі-разметку,
- кожны з удзельнікаў зарэгістраваўся, і тыя, у каго былі накіданы чарнавікі, пачалі рэдагаваць ці удасканальваць ужо існыя артыкулы.
Удзельнікі рабілі ўнёсак не толькі на працягу гадзін сустрэчы, але і пасля, таксама ўліліся ў камунікацыю з вікі-супольнасцю.
На другі дзень, у нядзелю, дапрацавалі распачатыя артыкулы і ацанілі некаторыя з іх па крытэрах “Добрага артукула”.

Цікава падрабязней?!
За два дні напісалі і ўдасканалілі наступныя артыкулы:
- У абарону беларускіх балот
- Зялёная сетка
- Факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ
- ГА Цэнтр “Трэці сектар”
- Школа маладога журналіста
- Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой стыль”
- Аляксандр Стэфанаў Шаламанаў
- Орхускі цэнтр
- Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фатымскай (Горадня)
- Беларускі Зялёны Партал
- Зялёны дазор
- Адданае сэрца
- ВелаГродна
- Веласіпедны-марафон "Суседзі"
Дадалі ў беларускі раздзел афіцыйнага правапісу шаблон Грамадскія арганізацыі.
Стварылі спіс артыкулаў пра Беларусь для конкурса ВікіВясна** Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
Гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч падзяліўся высновамі цікавага аналізу артыкула пра Гародню ў розных моўных раздзелах Вікіпедыі (беларускім, польскім, літоўскім і расейскім).
Вікіфікацыя to be continued...

*Вікіпедыя – гэта найвялікшая ў свеце вольная энцыклапедыя. Кожны чалавек можа дадаваць артыкулы або ўносіць праўкі ва ўжо існыя. Існуюць раздзелы Вікіпедыі на розных мовах. Хаця беларусы найбольш часта чытаюць рускі раздзел, у нас існуе яшчэ цэлых два беларускіх раздзелы – афіцыйным правапісам і клясычным (тарашкевіцай).
**Конкурс ВікіВясна - конкурс Вікіпедый Цэнтральнай і Ўсходняй Еуропы. Будзе праходзіць у 3 месяцы вясны 2015. Асноўная ідэя - дадаваць артыкулы ў Вікіпедыі пра кожную краіну рэгіёна.
