"magnum opus"

Вікіфікацыя Ходасаў. Справаздача і карысныя парады для наступных вікі-экспедыцый [відэа]

нядз, 07/03/2016 - 15:15

Што адбывалася

16-17 чэрвеня праходзіла вікі-экспедыцыя Фаланстэра ў аграгарадок Ходасы, што знаходзіцца ў Мсціслаўскім раёне. Экспедыцыя ўключала падарожжа па ваколіцах, майстар-клас “што такое вікіпедыя”, працу па рэдагаванні і дадаванні матэрыялаў з дапамогай вікі-тэхналогій.

“Гэта была другі прыклад працы са шкалярамі праз вікі-тэхналогіі. Кожны раз гэта выклік. Бо мы, насамрэч, хоць і рабілі папярэдняе апытанне, не ведалі, што будуць гатовы рабіць падлеткі ўзростам 14-15 год са шматлікімі вікі-праектамі. Як паказала гэта падарожжа, мы дасягнулі пастаўленай мэты. Зараз хочацца, каб удзельнікі пасля нашага ад’езду спрабавалі нешта дадаваць у вікіпедыю і вікісховішча самастойна, а вікісупольнасць ім дапаможа”, - кажа адзін з арганізатараў падарожжа.

Актыўнасць пачынаючых рэдактараў падмацоўвалася ўзнагародамі: за ўнёсак былі прапанаваны балы. Напрыклад, за рэгістрацыю, даданне або пераклад артыкула, запампоўванне фота або звязванне артыкулаў спасылкам.

Паводле вынікаў мерапрыемства самыя актыўныя ўзнагароджваліся памятнымі прызамі - кнігамі. Найбольшую цяжкасць для удзельнікаў складаў працэс рэгістрацыі (яе варта прапанаваць зрабіць дома), праца з крыніцамі і заліўкай фатаздымкаў.

У выніку ў Вікіпедыю былі дададзены або адрэдаваганыя наступныя артыкулы:

  1. Аграгарадок Ходасы
  2. Steam
  3. Вёска Краснае, Мсціслаўскі раён
  4. Ходасаўскі сельсавет
  5. Вёска Бялынец
  6. Вёска Сычоўка
  7. Вёска Усполле
  8. Аляксандр Мікалаевіч Кулічкоў
  9. Вёска Старынка, Мсціслаўскі раён
  10. Вёска Пячкавічы
  11. Вёска Клін, Мсціслаўскі раён
  12. Вёска Кісялёўка, Мсціслаўскі раён

З намі працавалі вучні ходасаўскай сярэдняй школы, а зараз удзельнікі вікі-руху: Krupskaya1000, Sub Zero vs Skorpion, Хюрэм12345, Inna voloshina, Klavdiya5, Калаш.пух, Nafania ania, Ira...gymstik

Заўвагі для арганізатараў на наступныя мерапрыемствы

  • Каб замацаваць вынікі ўзаемадзеяння, можна прапаноўваць конкурсную актыўнасць шкалярам пасля вікі-падарожжа. Напрыклад #10wikidays.
  • Як паказала практыка, шырокае выкарыстанне пірынгвавай (самімі ўдзельнікамі, адзін аднаго) праверкі, падлік балаў і ўзаемадапамога сярод ўдзельнікаў павышае групавую эфектыўнасць у разы. Варта рабіць праверку арфаграфіі - таксама ўнутрыгрупавую.
  • Варта абавязкова рабіць апытанне ўдзельнікаў перад падарожжам, бо інакш вельмі шмат часу будзе выдаткавана для вызначэння патрэб супольнасці.
  • Шчыльная праца з гэйткіперам у мясцовай супольнасці (сваім чалавекам) дазваляе скараціць выдаткі, а таксама забяспечыць доступ да мясцовых эксклюзіўных рэсурсаў.
  • Без рэфлексіі не абыйсціся. Абмяркоўваць усё (нават самаыя нязначныя пытанні) перад пачаткам і абавязкова - вынікі сустрэчы ў канцы. Калі ўсё атрымалася, удзельнікі вам пачэшуць ЧСВ, калі не - яны дадуць карысныя парады, што і як рабіць лепей у будучым.

Хто зацікавіўся ўдзельнічаць у наступных вікі-экспедыцыях, далучайцеся да каманды Фаланстэра. Мы ужо плануем на верасень падарожжа ў Бабруйск.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.