"alias"

Зерне сумеснай творчасці дае парасткі

нядз, 08/31/2014 - 16:30

У бібліятэцы БНТУ 29 жніўня адбылося адкрыццё Філіяла Творчых Суполак у Беларусі на базе моладзевай арганізацыі Фаланстэр. Асноўнай мэтай дзейнасці Філіяла з’яўляецца распрацоўка альтэрнатыўнага закона пра аўтарскае права, які будзе выгадным і аўтарам, і карыстальнікам.

Мерапрыемства пачалося з выступу Святланы Ермаковіч. Яна яскрава апісала кірункі дзейнасці Фаланстэра, які сёння забяспечвае інфраструктуру Філіяла, а таксама распавяла пра асноўныя прынцыпы арганізацыі: “Можаш зрабіць лепей - зрабі сам”, “Вазьмі ўсё, што ўнясеш”... 

«Усе заслугі згараюць апоўначы. Тое, чаго ты дасягнуў сёння, безумоўна, важна, але нельга спыняцца на дасягнутым. Трэба кожны дзень пражываць з карысцю».

І насамрэч, той маштаб працы, які зрабіла каманда Фаланстэра для адкрыцця філіяла, даказвае гэта! 

Наступны даклад быў прысвечаны апісанні беларускай галіны Творчых Суполак, прычынам узнікнення Філіяла і яго планам на 2 гады. Міхась Волчак, каардынатар праекта, распавёў, што найбліжэйшымі задачамі з’яўляюцца даследванне капірайту, распаўсюд вынікаў, абмеркаванне магчымых зменаў і стварэнне альтэрнатыўнага закона па аўтарскім праве. 

«Учынкі нашмат катэгарычнейшыя за словы. І Філіял Творчых Суполак - той самы ўчынак, які дапаможа вырашыць праблему капірайту», - адзначыў Міхась у сваім выступе.

Юрыст Дзіяна Іванова, якая спецыялізуецца ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, распавяла пра статус публічных ліцэнзій у Беларусі. Ліцэнзіі Творчых Суполак на сённяшні дзень не легалізаваныя, але ў іх магчымая будучыня ў нашай краіне. Для большасці людзей піктаграма CC BY-SA - толькі сімвал, але для юрыстаў ён азначае аб’ёмісты тэкст, што дае бязмежную прастору для даследвання.

«Свабодныя ліцэнзіі для юрыстаў - гэта выклік, для аўтараў - гэта шанец, для карыстальнікаў - спакойны сон уначы, а для дзяржаўных органаў - гэта новы галаўны боль», - сказала Дзіяна.

Дзіяна займаецца юрыдычным аналізам ліцэнзіі CC BY-SA, у сувязі з чым перакладае тэкст на рускую і беларускую мовы і запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да працы. 

Вы калі-небудзь думалі пра тое, чаму большасць папулярных поп-выканаўцаў такія аднатыповыя? Або чаму раптам такая спецыфічная кніга як “50 адценняў шэрага” стала бэстсэлерам? І ўвогуле, адкуль такія паняцці як «блокбастар», «бэстсэлер», «супер-стар» бяруцца? Такія пытанні ўзніклі ва ўдзельнікаў пасля камунікацыі праз скайп з Юстам Смірсам, прафесарам паліталогіі з Галандыі, суаўтарам кнігі «Уявіце, што капірайту няма». Ён заўважыў, што капірайт - гэта толькі камерцыя, зыскоўная для вялікіх карпарацый.

Яшчэ адзін скайп-мост пазнаёміў слухачоў з арганізацыяй Творчых Суполак Еўропы ў асобе Джона Вайцмана.

Многія людзі не задумваюцца пра праблему капірайту. Як кажуць у народзе: «А можа так і трэба?». Выстава плакатаў “Эпоха піратаў” прапанавала ўдзельнікам задумацца як пра пытанне аўтарскага права, так і пра тэму правоў і абавязкаў карыстальнікаў у Сеціве. 

Пасля афіцыйнай часткі камунікацыя на тэму творчасці і ліцэнзій працягнулася ў нефармальнай абстаноўцы. Знаёмства толькі пачалося, як і сумесная праца над прасоўваннем альтэрнатыўных ліцэнзій.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.