Вікіфікацыя Ходасаў. Справаздача і карысныя парады для наступных вікі-экспедыцый [відэа]
Што адбывалася
16-17 чэрвеня праходзіла вікі-экспедыцыя Фаланстэра ў аграгарадок Ходасы, што знаходзіцца ў Мсціслаўскім раёне. Экспедыцыя ўключала падарожжа па ваколіцах, майстар-клас “што такое вікіпедыя”, працу па рэдагаванні і дадаванні матэрыялаў з дапамогай вікі-тэхналогій.
“Гэта была другі прыклад працы са шкалярамі праз вікі-тэхналогіі. Кожны раз гэта выклік. Бо мы, насамрэч, хоць і рабілі папярэдняе апытанне, не ведалі, што будуць гатовы рабіць падлеткі ўзростам 14-15 год са шматлікімі вікі-праектамі. Як паказала гэта падарожжа, мы дасягнулі пастаўленай мэты. Зараз хочацца, каб удзельнікі пасля нашага ад’езду спрабавалі нешта дадаваць у вікіпедыю і вікісховішча самастойна, а вікісупольнасць ім дапаможа”, - кажа адзін з арганізатараў падарожжа.

Актыўнасць пачынаючых рэдактараў падмацоўвалася ўзнагародамі: за ўнёсак былі прапанаваны балы. Напрыклад, за рэгістрацыю, даданне або пераклад артыкула, запампоўванне фота або звязванне артыкулаў спасылкам.
Паводле вынікаў мерапрыемства самыя актыўныя ўзнагароджваліся памятнымі прызамі - кнігамі. Найбольшую цяжкасць для удзельнікаў складаў працэс рэгістрацыі (яе варта прапанаваць зрабіць дома), праца з крыніцамі і заліўкай фатаздымкаў.
У выніку ў Вікіпедыю былі дададзены або адрэдаваганыя наступныя артыкулы:
- Аграгарадок Ходасы
- Steam
- Вёска Краснае, Мсціслаўскі раён
- Ходасаўскі сельсавет
- Вёска Бялынец
- Вёска Сычоўка
- Вёска Усполле
- Аляксандр Мікалаевіч Кулічкоў
- Вёска Старынка, Мсціслаўскі раён
- Вёска Пячкавічы
- Вёска Клін, Мсціслаўскі раён
- Вёска Кісялёўка, Мсціслаўскі раён
З намі працавалі вучні ходасаўскай сярэдняй школы, а зараз удзельнікі вікі-руху: Krupskaya1000, Sub Zero vs Skorpion, Хюрэм12345, Inna voloshina, Klavdiya5, Калаш.пух, Nafania ania, Ira...gymstik


Заўвагі для арганізатараў на наступныя мерапрыемствы
- Каб замацаваць вынікі ўзаемадзеяння, можна прапаноўваць конкурсную актыўнасць шкалярам пасля вікі-падарожжа. Напрыклад #10wikidays.
- Як паказала практыка, шырокае выкарыстанне пірынгвавай (самімі ўдзельнікамі, адзін аднаго) праверкі, падлік балаў і ўзаемадапамога сярод ўдзельнікаў павышае групавую эфектыўнасць у разы. Варта рабіць праверку арфаграфіі - таксама ўнутрыгрупавую.
- Варта абавязкова рабіць апытанне ўдзельнікаў перад падарожжам, бо інакш вельмі шмат часу будзе выдаткавана для вызначэння патрэб супольнасці.
- Шчыльная праца з гэйткіперам у мясцовай супольнасці (сваім чалавекам) дазваляе скараціць выдаткі, а таксама забяспечыць доступ да мясцовых эксклюзіўных рэсурсаў.
- Без рэфлексіі не абыйсціся. Абмяркоўваць усё (нават самаыя нязначныя пытанні) перад пачаткам і абавязкова - вынікі сустрэчы ў канцы. Калі ўсё атрымалася, удзельнікі вам пачэшуць ЧСВ, калі не - яны дадуць карысныя парады, што і як рабіць лепей у будучым.
Хто зацікавіўся ўдзельнічаць у наступных вікі-экспедыцыях, далучайцеся да каманды Фаланстэра. Мы ужо плануем на верасень падарожжа ў Бабруйск.

- Галерэя з Ходасаў
- Артыкул у мясцовай газеце “Святло кастрычніка”
