Кібер Кіно 4.9: Штучны розум
Дзевяты прагляд Кібер Кінабункера адбудзецца 27 красавіка, а 19.00, на базе Фаланстэра (вул.Захарава 77а, пам. 2). Глядзім кіно “Штучны розум”.
Фільм пра лёс і побыт робатаў-андройдаў будучыні: у 22 веку людзі і робаты жывуць побач. Ці можа дзіця-робат імітаваць каханне? Чые пачуцца аказваюцца больш натуральнымі: людзей ці запраграмаваных андройдаў?
