Кібер Кіно 4.11: Ex machina
Адзінаццаты прагляд Кібер Кінабункера адбудзецца 11 траўня, а 19.00, на базе Фаланстэра (вул.Захарава 77а, пам. 2). Глядзім кіно “Ex machina”.
Галоўны герой выігрывае шанец правесці тыдзень ва ўдаленым месцы з геніям-міліардэрам і яго вынаходніцтвам - жанчынай-робатам Авай, надзеленай штучным розумам. Чый розум пераможа: чалавечага генія ці бяздушнай машыны? І ці бяздушна на самой справе машына?
