Кібер Кіно 4.4: Адышоўшы ад клавіятуры
Чацвёрты прагляд Кібер Кінабункера адбудзецца 23 сакавіка, а 19.00, на базе Фаланстэра (вул.Захарава 77а, пам. 2). Глядзім дакументальнае кіно “Па-за клавіятурай”.
Гэта фільм пра легендарны торэнт-трэкер "Пірацкую Бухту" (The Pirate Bay). З'ёмкі суда над стваральнікамі торэнт-трэкера Готфрыдам Свартхольмам Варгам, Фрэдрыкам Нэйі, Пітэрам Сундэ.
