Праект Вікі-дапаможнік: 100% done!
Добрая навіна: мы нарэшце давярсталі дапаможнік для рэдактараў-пачаткоўцаў у Вікіпедыі на афіцыйным правапісе і адправілі яго ў друк. На наступным тыдні будзем мець асобнікі на руках і падзелімся з усімі ахвотнымі.
Добрая навіна: мы нарэшце давярсталі дапаможнік для рэдактараў-пачаткоўцаў у Вікіпедыі на афіцыйным правапісе і адправілі яго ў друк. На наступным тыдні будзем мець асобнікі на руках і падзелімся з усімі ахвотнымі.
У аўторак, 1 верасня, утульная кіназала Музея гісторыі беларускага кіно змясціла ў сваіх сценах не толькі ўсіх неабыякавых да лёсу беларускай Вікіпедыі, але і тых, хто хацеў адмыслова адзначыць Дзень ведаў і даведацца пра тое, як гэтыя веды ствараць самастойна.
Фаланстэр распачынае кампанію па зборы сродкаў для праекта “Вікі-дапаможнік” на Талакошце з 18-га жніўня. Праект накіраваны на развіццё беларускай Вікіпедыі і пашырэнне ведаў на беларускай мове.
Праца над праектам Вікі-дапаможнік пачалася. І на пешым кроку мы ствараем змест будучай брашуры.
Прэзентацыя праекта Вікі-дапаможнік адбылася 26 верасня ў "Фіяльце". Каардынатары праекта з "Фаланстэра" распавялі пра ідэю праекта, прадэманстравалі бэта версію брашуры для вікіпедыстаў-пачаткоўцаў, а таксама зладзілі онлайн-масты з вікіпедыстамі Арменіі, Польшчы, Беларусі, Балгарыі і Эстоніі.
Фота з імпрэзы: Дар'я Сікорская
Фота дапаможніка: Света Ермаковіч
Прэзентацыя брашуры для вікіпедыстаў-пачаткоўцаў – «Вікі-дапаможніка» – адбудзецца 26 верасня а 17:00 на базе «Фіяльты». Таксама каманда стваральнікаў з «Фаланстэру» пазнаёміць удзельнікаў з актыўнымі вікіпедыстамі свету.
Жадаеце даведацца больш пра Вікіпедыю? Дазнацца, што такое вікі-кэмп, хто такія сцюарты, як узяць удзел у вікі-канферэнцыі, навошта кантэнту быць вольным? Нарэшце, жадаеце навучыцца рэдагаваць Вікіпедыю?
Праект па стварэнні брашуры для пачаткоўцаў у Вікіпедыі шукае рэдактара тэкстаў.
Асноўная мэта праекту — сістэматызаваць веды пра карыстанне Вікіпедыяй у простай і зразумелай для большасці форме — у выглядзе дапаможінка (папяровага, электроннага і вікі) і гэтым дапамагчы развіццю беларускамоўнай Вікіпедыі.
Фаланстэр зладзіў Вікіфікацыю на БАЖынках 2015. Удзельнікі напісалі шэраг артыкулаў пра Глыбокае і мясцовыя славутасці.
Фота: Барыс Гарэцкі
Праект Вікі-дапаможнік абъяўляе наступную сустрэчу валанцёраў, якая адбудзецца 22 ліпеня, 19.00, на базе Фаланстэра.
На сустрэчы мы разам дапрацуем змест будучага дапаможніка і пачнем напаўняць яго тэкстамі.
На наступных кроках будзе актуальна: вычытваць тэкст на памылкі, маляваць малюнкі, вярстаць ці займацца іншымі арганізацыйнымі справамі.
Выходзім на арбіту праекта Вікі-дапаможнік. І першы наш крок - сустрэча валанцёраў, адбудзецца 14 ліпеня, 18.50, на базе Фаланстэра.