Дзевяты прагляд Кібер Кінабункера адбудзецца 27 красавіка, а 19.00, на базе Фаланстэра (вул.Захарава 77а, пам. 2). Глядзім кіно “Штучны розум”.
Фільм пра лёс і побыт робатаў-андройдаў будучыні: у 22 веку людзі і робаты жывуць побач. Ці можа дзіця-робат імітаваць каханне? Чые пачуцца аказваюцца больш натуральнымі: людзей ці запраграмаваных андройдаў?
Цікава і тое, што над фільмам працавалі такія рэжысёры, як Стэнлі Кубрік і пасля - Стывен Спілберг. Некаторыя крытыкі пішуць, што фільм - гэта адноўленая гісторыя Бураціны, некаторыя - што захапляльны сюжэт сканчваецца занадта сентыментальна. Паглядзім!
Дата: 27 красавіка
Час: збор 18.30-19.00, пачатак прагляду 19.00
Месца: вул. Захарава 77а, пам. 2,
Кантакт: +375 29 8602312
Уваход свабодны для гікаў, кіберпанкаў і прочай навалачы :)
Можна прыносіць гарбату, каву, ды пячэнькі.
Глядзім! Думаем! Гічым!

