Фаланстэр. Reboot. 2016–2017
Зараз пачнем расповяд пра гэты год і пачатак наступнага. 
Вызначыўся асноўны кірунак
Лічбавая Майстэрня
Гэтая ініцыятыва – наша пілотная спроба для пачатку актыўнага развіцця лічбавага валанцёрства ў Беларусі. Лічбавая валанцёрства – гэта дапамога ў паляпшэнні або стварэнні сайту, змене дызайну прыкладання, кансультацыя наконт онлайн-прыладаў або пераклад нейкага онлайн-сэрвісу.
Гэтую ініцыятыву мы падзялілі на тры ўзроўні. Па-першае, мы самі дапамагаем ініцыятывам “прапамаваць” іх лічбавы патэнцыял. Па-другое, мы стымулюем IT-валанцёраў уключыцца ў дапамогу ініцыятывам праз розныя актыўнасці офлайн (хакатоны, фестывалі) і онлайн. І трэці узровень – гэта разгортванне онлайн пляцоўкі ў інтэрнеце, дзе грамадскія ініцыятывы здолеюць заявіць пра свае патрэбы, а IT-валанцёры змогуць абіраць таго, каму яны жадаюць дапамагчы.
Актыўнасць будзе падзеленая на крокі:
- конкурс “Гікі і ініцыятывы”, дзе ініцыятывы змогуць апісаць свае лічбавыя патрэбы, а валанцёры – абраць ініцыятыву і дапамагчы ёй;
- гік-хостынг, які забяспечыць некамерцыйныя грамадскія ініцыятывы хостынгам і сэрвісамі, зробіцца пляцоўкаю для эксперыментаў гікаў;
- лічбавы валанцёр – разгортванне онлайн-пляцоўкі для ўзаемадзяння валанцёраў і ініцыятыў, якім трэба дапамога.
Мы плануем разгарнуць Лічбавую Майстэрню на 2016 і пачатак 2017 года.
Актыўнасці, накіраваныя на рост супольнасці Фаланстэра
Напрацягу вясны ў Фаланстэры будзе адбывацца Кібер Кінабункер. Гэта працяг класічнага Кінабункера з большай увагай да тэмы лічбавых тэхналогіяў у сучасным жыцці, у тым ліку будуць праглядацца стужкі на тэму кіберпанку, антыўтопіяў і камп’ютараў. Тут у нефармальнай атмасферы будуць абмяркоўвацца тэмы праглядаў, развівацца магчымыя сцэнары бачання будуныні Беларусі ў глабалізаваным лічбавым свеце.
Валанцёры
EVS – гэта Еўрапейская валанцёрская служба. Тут мы будзем спрыяць росту супольнасці за кошт доўгатэрміновага абмену ведамі з валанцёрамі з-за мяжы, а таксама ўзмацненню сувязяў з падобнымі да нас арганізацыямі ў Еўропе.
Мясцовым валанцёрам мы будзем прапаноўваць інтэлектуальны і прафесійны рост падчас практыкі і стажыровак у Фаланстэры.
Тэхкластар
Напрацягу зімы-вясны 2016 г. плануем палепшыць электронную інфраструктуру Фаланстэра. Перадусім гэта адаптаванне сайту пад сучасныя патрэбы і “прапампоўванне” СРМ. І, па-другое, гэта запуск уласнага сэрвера Фаланстэра.
Кухня Фаланстэра
Гэта відэа-блог, у якім мы рапавядаем пра тое, што адбываецца ў Фаланстэры, нават калі мы не праяўлем вонкавай актыўнасці, а плануем, рыхтуемся і рэфлексуем. Гэты блог будзе распавядаць у тым ліку і пра наша бачанне свету.
Мы працягнем праект Наваселле – Актавая Зала і будзем дапамагаць блізкім па духу актывістам і некамерцыйным ініцыятывам, якія маюць патрэбу у памяшканні ды іншых магчымасцях, што можа прапанаваць Фаланстэра.

Іншыя актыўнасці. Вікіфікацыя
Апошняе, але не менш значнае – гэта вікі-кірунак. Сёлета мы сканцэнтруемся на вікі-экспедыцыях. Таксама будзем спрыяць пашырэнню вікі-валанцёрства і развіццю праектаў юзэр-групы, у тым ліку наладжванню сувязяў вікі-супольнасці і на краінным узроўні, і на міжнародным полі.

Прыярытэты
Як бачым, планаў – гара! Найбольшую ўвагу мы будзем надаваць першай ініцыятыве, інтэнсіўнасць росту астатніх будзе залежаць ад дынамікі развіцця супольнасці Фаланстэра.

