Кібер Кіно 4.7: Бягучы па лезвію
Сёмы прагляд Кібер Кінабункера адбудзецца 13 красавіка, а 19.00, на базе Фаланстэра (вул.Захарава 77а, пам. 2). Глядзім кіно “Бягучы па лезвію”.
Вобраз загніваючага футурыстычнага мегаполіса. Стваральнікі фільма прадказалі актуальныя на рубяжы тысячагодзяў праблемы перанасялення, глабалізацыі, геннай інжэнерыі і кліматычных зменаў. Цынічны нуар будучага задае пытанне - ці маюць робаты права на жыццё?
