беларусь
Як прымаць рашэнні талакой ў свеце камп'ютарных тэхналогій? [відэа]
Актыўны ўдзельнік Фаланстэра Міхась Волчак даследваў сусветныя і мясцовыя практыкі ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў праз Інтэрнэт і падзяліўся высновамі.
ВікіАпытанне. Вынікі і аналіз
На працягу лістапада і снежня Фаланстэр праводзіў апытанне “Як зрабіць Беларускую Вікіпедыю больш цікавай і ўжывальнай?”. 188 чалавек прынялі ўдзел па стане на 2 студзеня 2015.
Зерне сумеснай творчасці дае парасткі
У бібліятэцы БНТУ 29 жніўня адбылося адкрыццё Філіяла Творчых Суполак у Беларусі на базе моладзевай арганізацыі Фаланстэр.
Фаланстэр на Solit: у чым соль IT?
IT-канферэнцыя ў Салігорску праходзіць ужо трэці год. Набірае хуткасць. Прыцягвае ўсё больш і больш айцішнікаў і ўсіх зацікаўленых у навінках тэхналогій.
Творчыя суполкі. Ствараем маршруты
Вікі-экспедыцыя ў Ходасы
16-17 чэрвеня адбылася вікі-экспедыцыя ў аграгарадок Ходасы, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць. Мясцовы настаўнік інфарматыкі Аляксандр Сямёнаў сабраў вучняў 8-9-10 класаў і каманда Фаланстэра праводзіла сярод вучняў майстар-клас "Як далучыцца да супольнасці Вікіпедыі".
Кухня Фаланстэра №8. Чытаем рэп маніфест
Ёў! Што такое Фаланстэр: рыфмаваная прэзентацыя ад прастых пацаноў і дзяўчонак з раёна.
Запуск першай сістэмы электроннага ўдзелу ў Беларусі
Прэзентацыя праекта анлайн платформы Інструмент Удзелу ад арганізацыі Фаланстэр* адбудзецца 25 красавіка ў 13.00 ў межах Тыдня Устойлівага Развіцця*.
Інструмент Удзелу - гэта валанцёрскі праект па стварэнню анлайн-платформы, мэта якой дапамагчы жыхарам Беларусі выпрацоўваць рашэнні, важныя для краіны, пасродках сеціва Інтэрнэт.
Свабодныя веды
Мэта філіяла Творчых Суполак у Беларусі - папулярызацыя публічных ліцэнзій Creative Commons.
